Запустили проект 31 ліпеня 2020 года
REVERA аказвае паслугі па вялікай колькасці кірункаў. Было важна, каб на новым сайце патэнцыяльныя кліенты маглі хутка і проста арыентавацца ў паслугах кампаніі.
Таксама трэба было расказаць пра праекты кампаніі і пазнаёміць патэнцыяльных кліентаў з камандай REVERA.
Кампанія рэгулярна праводзіць семінары і канферэнцыі. Таму яшчэ адной задачай было стварыць зручны інструмент для прэзентацыі мерапрыемстваў і рэгістрацыі ўдзельнікаў.
За REVERA замацавалася рэпутацыя надзейнай кампаніі, якая безупынна ўдасканальваецца і развіваецца. Гэты вобраз мы пастараліся перадаць з дапамогай сучаснага мінімалістычнага дызайну.
На сайце выкарысталі спакойныя колеры і выразныя лініі. Дапоўнілі дызайн невялікімі анімацыямі, якія дапамагаюць стварыць прыемнае ўражанне ад узаемадзеяння з сайтам.
Адмалявалі сэт мінімалістычных іконак і падтрымалі імі тэкставы кантэнт.
У гэтым раздзеле расказваем пра паслугі кампаніі. Паслугі можна шукаць як па кірунках, так і па галінах – каму як зручней. Раздзел дапаўняем перавагамі REVERA, якія рэлевантныя таму ці іншаму кірунку/галіне.
Расказваем пра праекты, якія рэалізавала REVERA. Так жа як і спецыялістаў, праекты можна шукаць як па кірунках, так і па галінах.
Падрабязна пазнаёміцца з асобным праектам можна на старонцы кейса праекта. Тут карыстальнік можа даведацца пра дэталі праекта і каманду, якая рэалізавала гэты праект, перайсці да падобных праектаў.
Тут патэнцыяльны кліент можа пазнаёміцца з камандай REVERA. З дапамогай фільтра можна даведацца, па якіх кірунках працуе той ці іншы спецыяліст. Таксама шукаць адваката/юрыста можна і па галінах.
Распрацавалі канструктар лэндынгаў для старонак:
Прадумалі знешні выгляд тэкставых блокаў, блока водгукаў, блока праектаў, слайдэраў, блока рэгістрацыі на мерапрыемства, блока праграмы і многіх іншых.
Камбінуючы гэтыя блокі, адміністратар сайта можа ствараць старонкі, якія будуць найбольш гібка адпавядаць задачам кампаніі. Пры гэтым як бы не камбінаваліся блокі, дызайн выглядае цэласным і бясшвовым.
Дзякуючы канструктару лэндынгаў стварылі зручны інструмент для прэзентацыі навучальных мерапрыемстваў, якія рэгулярна праводзіць REVERA.
Ствараць старонку мерапрыемства можна з такіх блокаў, як «Праграма», «Спікеры», «Рэгістрацыя», «Найбліжэйшыя мерапрыемствы», «Генеральныя партнёры», «Водгукі» і многіх іншых. Вось прыклад таго, як можа выглядаць структура старонкі мерапрыемства:
REVERA безупынна расце і развіваецца, таму ў кампаніі пастаянна зацікаўлены ў новых спецыялістах. REVERA шукае як прафесіяналаў, так і таленавітых студэнтаў, таму для кожнай групы супрацоўнікаў стварылі асобную старонку.
Зрабілі на сайце мікраразметку Schema.org. Такая мікраразметка дапамагае выгадна вылучыць сніпет сайта на фоне канкурэнтаў у пошукавай выдачы Google, Яндэкс і іншых папулярных пошукавых сістэм. Нагадаем, што сніпет – гэта невялікі блок інфармацыі пра сайт, які з’яўляецца ў рэзультатах пошуку.
Дзякуючы Schema.org сніпет сайта можа займаць больш месца і быць больш інфарматыўным у параўнанні з суседнімі рэзультатамі выдачы, дзе няма мікраразметкі. Такое візуальнае паляпшэнне сніпета у сваю чаргу паляпшае яго клікабельнасць. За кошт павышэння клікабельнасці, мікраразметка можа таксама аказваць ускосны станоўчы ўплыў на месца сайта ў пошукавай выдачы.
Сайтам зручна карыстацца як з дэсктопаў, так і са смартфонаў і планшэтаў.
Гатовы праект
revera.byАтрымайце пакрыццё затрат на распрацоўку сайта
«Іквадарт» прайшоў прэкваліфікацыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у галіне вэб-рашэнняў (распрацоўка сайтаў і вэб-прыкладанняў).
У рамках праграмы Advice for Small Business (ASB) банк дапамагае малому і сярэдняму бiзнесу атрымаць прафесійныя паслугі і ў далейшым пакрывае частку затрат, якія панесла ваша кампанія на іх аплату.
Па праграме ASB вы можаце атрымаць бязвыплатную субсідыю велічынёй да 10 000 еўра на распрацоўку сайта.
Падрабязна пракансультуем вас па праграме ASB.
Для гэтага пакіньце заяўку ці патэлефануйце нам.