Запусцілі праект 15 лютага 2017 года
У 2016 годзе ў міжнароднай арганізацыі ЮНІСЕФ змяніўся фірмовы стыль. Наша асноўная задача зводзілася да таго, каб распрацаваць для Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі сайт у адпаведнасці з новым брэндбукам.
Акрамя таго, патрэбна было спрасціць структуру сайта, а таксама стварыць больш гібкі інструмент для анонса мерапрыемстваў і расказу пра кірункі дзейнасці ЮНІСЕФ.
Галоўную старонку падзялілі на 4 блокі: першы экран, блок падзей, блок «Нашы прыярытэты» і блок «Прэс-цэнтр».
На першым экране робім акцэнт на дасягненнях ЮНІСЕФ за час працы ў Беларусі.
Блок падзей робім у выглядзе слайдэру. Кожны слайд змяшчае сціслае апісанне і спасылку, якая вядзе на старонку асобнай падзеі. Пры неабходнасці блок падзей можна схаваць.
ЮНІСЕФ часта праводзіць тэматычныя мерапрыемствы : дабрачынныя аўкцыёны, фестывалі, канцэрты. Патрэбна было прыдумаць, як анансаваць такія мерапрыемствы на сайце.
Простай старонкі раздзела «Прэс-цэнтр» было недастаткова. Як правіла, інфармацыі пра такія падзеі шмат і яна рознатыповая: у некаторых мерапрыемствах важна вылучыць партнёраў, у іншых – дабавіць водгукі, іншы раз патрабуецца форма браніравання білетаў.
Акрамя анонса мерапрыемстваў таксама важна было прыдумаць, як эфектыўна расказаць на сайце пра прыярытэтныя кірункі дзейнасці ЮНІСЕФ у Беларусі. Для кожнага кірунку планавалася стварыць асобную старонку.
У выніку вырашаем зрабіць універсальную пасадачную старонку. Сэнс такой старонкі ў тым, што яна складаецца з пэўнага набору блокаў. Гэтыя блокі заказчык можа дабаўляць у любой паслядоўнасці, рэдагаваць і выдаляць, фарміруючы патрэбную структуру старонкі пад свае задачы.
Разам з заказчыкам вызначаем, якія тыпы блокаў будзе змяшчаць старонка. Асноўваемся на мерапрыемстве, якое мае быць – дабрачынны вечар у гонар 70-годдзя ЮНІСЕФ. Акрамя стандартных хэдара і футара вылучаем наступныя блокі:
Прыступаем да праектавання. Прадумваем зручны лэйаўт старонкі пры любой камбінацыі блокаў. Вырашаем, што блокі будуць аддзяляцца адзін ад аднаго за кошт колеру фону, які заказчык зможа выбіраць самастойна з прапанаваных варыянтаў.
На этапе дызайну прадумваем, як будзе выглядаць старонка, калі тэкставага кантэнту будзе занадта мала (ці занадта шмат). Прыдумваем рашэнне, як аднолькава добра паказаць інфармацыю на любым фоне (напрыклад, на малюнку ці фатаграфіі).
Каб заказчык мог больш гібка фарміраваць статычны кантэнт унутраных старонак, ствараем пашыраную бібліятэку стыляў. Прадумваем знешні выгляд цытат, заметак, інтра-тэксту і спасылак для спампавання файлаў.
Сайт выдатна праглядваецца на мабільных прыладах.
Гатовы праект
unicef.server.iquadart.by