Front-end
На франт-эндзе не выкарыстоўвалі CSS фрэймворк, каб зрабіць код прыкладання больш чыстым, а яго працу больш хуткай.
Запусцілі праект 21 сакавіка 2017 года
Усе любяць спорт. Ок, не ўсе, але большасць. А многія азартныя і матэматычна складзеныя рабяты спрабуюць на ім зарабляць, робячы стаўкі.
А што калі б рэзультат спаборніцтваў залежаў ад цябе?
Мы стварылі віртуальную пляцоўку, на якой ты можаш адціснуцца ад падлогі, падцягнуцца і выканаць любое практыкаванне, якое прыдумаюць арганізатары, і зарабіць на добрым рэзультаце.
Арганізатары аб'яўляюць на пляцоўцы турнір з пэўнымі датамі старту і завяршэння. Турнір прадугледжвае выкананне пэўнага практыкавання. Адначасова на пляцоўцы праводзяцца некалькі турніраў, таму без вялікіх намаганняў зможаш знайсці той, у якім ты моцны.
Для ўдзелу неабходна зрабіць уступны ўзнос. 90% ад усіх узносаў фарміруюць прызавы фонд. Чым больш удзельнікаў, тым больш пераможцаў і тым больш выйгрыш кожнага з іх.
Пасля таго як ты зробіш узнос, на старонцы турніру з'явіцца форма, у якую цябе трэба будзе ўвесці рэзультат і дабавіць спасылку на відэа, якое пацвярджае тваю малайцаватасць.
Твой рэзультат з’явіцца ў агульнай табліцы ўдзельнікаў. Можна палепшыць свой рэзультат і нанава ўвесці яго ў форму. Але не больш за 1 раз.
Пляцоўка MaxRush — за чысціню і адкрытасць спаборніцтваў. Арганізатары расцягнуць вушы кожнага дробнага жуліка да задняй паверхні бядра, а буйнага — да ахілава сухажылля. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў мае доступ да відэа сапернікаў. Калі ты заўважыў, што заяўлены рэзультат не адпавядае таму, што ты бачыш у роліку, смела пішы арганізатарам. Тут 2 варыянты развіцця падзей:
Пасля падвядзення вынікаў усе малойчыкі і малайчыцы разбіраюць піражкі, а астатнія пачынаюць спадзявацца паласавацца ў наступны раз.
Але гэта тое, што атрымалася. Зараз трохі пра тое, як пляцоўка стваралася.
Задума пачыналася з ідэі сумясціць спорт і азарт. Перанеслі ідэю алоўкам на паперу. Трошкі ніжэй — акультураныя накіды.
Пры пабудове інтэрфейса замарочыліся над 2 рэчамі:
Астатнія рэчы даволі стандартныя. Ужо пры праектаванні разумелі, што большасць удзельнікаў будуць карыстацца пляцоўкай з дапамогай мабільных прылад. Таму паклапаціліся пра мабільны інтэрфейс.
На франт-эндзе не выкарыстоўвалі CSS фрэймворк, каб зрабіць код прыкладання больш чыстым, а яго працу больш хуткай.
Пляцоўка MaxRush — унікальная з’ява з унікальным жа функцыяналам. Выкарыстоўваць гатовую CMS не было сэнсу — спыніліся на PHP фрэймворку Yii 2 (не блытаць з CSS фрэймворкам). Удзельнікі пляцоўкі атрымалі высокую хуткасць працы прыкладання, а яе ўладальнікі — маштабуемасць праекта і зручнасць яго адміністравання.
Гатовы праект
maxrush.iquadart.byАтрымайце пакрыццё затрат на распрацоўку сайта
«Іквадарт» прайшоў прэкваліфікацыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у галіне вэб-рашэнняў (распрацоўка сайтаў і вэб-прыкладанняў).
У рамках праграмы Advice for Small Business (ASB) банк дапамагае малому і сярэдняму бiзнесу атрымаць прафесійныя паслугі і ў далейшым пакрывае частку затрат, якія панесла ваша кампанія на іх аплату.
Па праграме ASB вы можаце атрымаць бязвыплатную субсідыю велічынёй да 10 000 еўра на распрацоўку сайта.
Падрабязна пракансультуем вас па праграме ASB.
Для гэтага пакіньце заяўку ці патэлефануйце нам.