Запусцілі праект 17 жніўня 2017 года
Сайт для прасоўвання гандлёвай маркі беларускага спартыўнага харчавання PROспорт.
PROспорт – гандлёвая марка спартыўнага харчавання ад Бярозаўскага сырадзельнага камбіната. На момант распрацоўкі сайта пад гандлёвай маркай выпускаўся толькі адзін прадукт – канцэнтрат напітку «Атлет-С».
Прасоўваць новы прадукт у інтэрнэце прадпрыемства вырашыла з дапамогай прамацыйнага сайта гандлёвай маркі.
Разам з заказчыкам фарміруем задачы будучага сайта:
На этапе аналітыкі вывучаем прадукт, яго моцныя і слабыя бакі ў параўнанні з канкурэнтамі, аналізуем мэтавую аўдыторыю.
Высвятляем, што ў спартыўнага харчавання Атлет-С ёсць шэраг пераваг:
Праектуем інтэрфейс галоўнай старонкі. Вырашаем прэзентаваць прадукт, зрабіўшы ўпор на яго перавагах.
Пераходзім да этапа дызайну.
Каб зрабіць прэзентацыю прадукту больш цікавай, дабаўляем на галоўную старонку анімацыю.
На старонцы прадукту размяшчаем падрабязную інфармацыю пра напітак. Тут наведвальнік можа даведацца пра склад прадукту, рэцэпт прыгатавання, тэрмін прыдатнасці. Таксама можна дэталёва разгледзець упакоўку ў фармаце 360 градусаў.
Для рознічных пакупнікоў робім старонку, дзе яны могуць атрымаць інфармацыю пра месцы продажу напітку ў сваім горадзе і знайсці крамы на карце.
На старонцы для партнёраў расказваем пра перавагі работы з прадпрыемствам і прапануем пачаць супрацоўніцтва.
Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца з мабільных прылад.
Гатовы праект
prosport.iquadart.byАтрымайце пакрыццё затрат на распрацоўку сайта
«Іквадарт» прайшоў прэкваліфікацыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у галіне вэб-рашэнняў (распрацоўка сайтаў і вэб-прыкладанняў).
У рамках праграмы Advice for Small Business (ASB) банк дапамагае малому і сярэдняму бiзнесу атрымаць прафесійныя паслугі і ў далейшым пакрывае частку затрат, якія панесла ваша кампанія на іх аплату.
Па праграме ASB вы можаце атрымаць бязвыплатную субсідыю велічынёй да 10 000 еўра на распрацоўку сайта.
Падрабязна пракансультуем вас па праграме ASB.
Для гэтага пакіньце заяўку ці патэлефануйце нам.