Запусцілі праект 21 сакавіка 2019 года
Дар’я працавала з мноствам вядомых музеяў і галерэй у Нью-Йорку, Маскве, Жэневе і Лазане, таксама яе работы трапілі ў фонд Guggenheim Museum у Нью-Йорку. Калажы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсяму міру.
Галоўная задача новага сайта — расказаць пра праекты мастачкі і максімальна прывабна паказаць яе работы.
Таксама было важна расказаць пра Дар’ю і яе дзейнасць: выстаўкі, дабрачынныя мерапрыемствы, майстар-класы.
Стварылі сайт-галерэю, дзе асноўную ўвагу аддалі работам мастачкі. Зрабілі светлы і мінімалістычны дызайн.
У дызайн дабавілі вертыкальныя накіравальныя – яны нагадваюць тонкія ніці, на якія падвешваюць карціны ў галерэях.
Галоўная старонка з’яўляецца невялікай прэзентацыяй мастачкі і яе работ. Тут наведвальнік можа ўбачыць найбольш вядомыя карціны – іх мы размясцілі ў слайдары, – а таксама пазнаёміцца з Дар'яй: дабавілі на старонку сціслую інфармацыю пра Дар’ю і спасылку «Даведацца больш пра мастачку».
Работы мастачкі паказаны ў калекцыях.
На старонцы асобнай калекцыі паказалі калажы такім чынам, каб карыстальнік, не націскаючы на работу, мог добра разглядзець яе.
Работы мастачкі зручна разглядваць як з дэсктопа, так і са смартфона.
Гатовы праект
dariausova.comАтрымайце пакрыццё затрат на распрацоўку сайта
«Іквадарт» прайшоў прэкваліфікацыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у галіне вэб-рашэнняў (распрацоўка сайтаў і вэб-прыкладанняў).
У рамках праграмы Advice for Small Business (ASB) банк дапамагае малому і сярэдняму бiзнесу атрымаць прафесійныя паслугі і ў далейшым пакрывае частку затрат, якія панесла ваша кампанія на іх аплату.
Па праграме ASB вы можаце атрымаць бязвыплатную субсідыю велічынёй да 10 000 еўра на распрацоўку сайта.
Падрабязна пракансультуем вас па праграме ASB.
Для гэтага пакіньце заяўку ці патэлефануйце нам.