Запусцілі праект 13 марта 2019 года
Новы сайт кампаніі павінен быў выконваць некалькі задач:
На галоўную старонку дабаўляем блок «Праграмы страхавання». Тут размяшчаем праграмы, якія кампанія зацікаўлена прасоўваць. Кожную праграму паказваем у выглядзе картачкі са сціслым апісаннем. Пры націсканні на картачку карыстальнік пераходзіць на старонку праграмы, дзе можа падрабязна пазнаёміцца з яе ўмовамі.
Ніжэй размяшчаем блок з водгукамі кліентаў, а таксама расказваем пра перавагі кампаніі.
Каб заказчык мог гібка фарміраваць кантэнт унутраных старонак сайта, ствараем бібліятэку стыляў. Прадумваем знешні выгляд цытат, спісаў, галерэі, спасылак для спампавання файлаў.
Распрацоўваем канструктар формаў, з дапамогай якога адміністратар сайта можа ствараць і дабаўляць на сайт формы з патрэбным наборам элементаў. Так, напрыклад, у форму можна дабавіць чэк-боксы, кнопку «Далучыць файл» і інш.
На сайце ёсць версія для карыстальнікаў са слабым зрокам, пры пераключэнні на якую загружаецца спецыяльная тэма з больш кантрасным рэжымам. Карыстальнік можа наладзіць камфортнае для сябе адлюстраванне, змяніўшы велічыню шрыфту і колеравую схему. Таксама наведвальнік можа ўключыць/адключыць фатаграфіі і малюнкі на сайце.
Сайтам зручна карыстацца як з дэсктопаў, так і са смартфонаў.
Гатовы праект
stravita.by/beАтрымайце пакрыццё затрат на распрацоўку сайта
«Іквадарт» прайшоў прэкваліфікацыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у галіне вэб-рашэнняў (распрацоўка сайтаў і вэб-прыкладанняў).
У рамках праграмы Advice for Small Business (ASB) банк дапамагае малому і сярэдняму бiзнесу атрымаць прафесійныя паслугі і ў далейшым пакрывае частку затрат, якія панесла ваша кампанія на іх аплату.
Па праграме ASB вы можаце атрымаць бязвыплатную субсідыю велічынёй да 10 000 еўра на распрацоўку сайта.
Падрабязна пракансультуем вас па праграме ASB.
Для гэтага пакіньце заяўку ці патэлефануйце нам.