Карпаратыўны сайт для «Івацэвічдрэў»

Запусцілі праект 2 верасня 2020 года

«Івацэвічдрэў» вырабляе драўняна-стружкавая пліты, а таксама робіць стыльную мэблю.

А яшчэ гэта першая і пакуль адзіная дрэваапрацоўчая кампанія ў Беларусі са звыш экалагічнай вытворчасцю.

Прадукцыя завода адпавядае аднаму з самых строгіх сусветных стандартаў экалагічнай бяспекі – класу эмісіі фармальдэгіду Е0,5. Так што, калі вы зараз у пошуку новай мэблі, раім прыгледзецца да «Івацэвічдрэў» – мэбля ў іх не толькі прыгожая, але і не шкодзіць здароўю.

На новым сайце было важна расказаць пра магчымасці і перавагі «Івацэвічдрэў», а таксама перадаць вобраз буйной экалагічнай кампаніі.

Дызайн

Каб падкрэсліць вобраз кампаніі з чыстай экалагічнай вытворчасцю, дызайн сайта зрабілі светлым і лёгкім. У якасці акцэнтнага колеру выбралі свежы светла-зялёны.

Галоўная старонка

На першым экране размяшчаем фонавае відэа – яно дапамагае падтрымаць вобраз буйнога надзейнага прадпрыемства. Ніжэй расказваем пра характарыстыкі кампаніі, важныя, як для пакупнікоў, так і для патэнцыяльных супрацоўнікаў.

Намалявалі сэт унікальных іконак.

Старонка «Пра кампанію»

«Івацэвічдрэў» – кампанія з амаль стогадовай гісторыяй. З дапамогай таймлана паказваем асноўныя этапы развіцця прадпрыемства. Ніжэй – расказваем пра магчымасці і вытворчыя магутнасці завода.

Унутраныя старонкі

Большасць старонак на сайце статычныя. Каб заказчык мог ствараць зручныя і сімпатычныя старонкі, прадумалі знешні выгляд мноства элементаў для фарматавання кантэнту. Напрыклад, спісаў, цытат, галерэй, спасылак, табліц і г.д.

Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца са смартфонаў і планшэтаў.

Меню