Сайт для вытворцы солі «Мазырсоль»

Запусцілі праект 20 лістапада 2019 года

Зрабілі карпаратыўны сайт для буйнога вытворцы солі «Мазырсоль».

Кампанія вырабляе харчовую соль, сухія прыправы і соль для пасудамыечных машын. Дарэчы, бадай, кожны беларус ведае прадукцыю «Мазырсоль» у твар :-)

Задача: распрацаваць зручны і прыемны сайт, арыентаваны ў першую чаргу на B2B-кліентаў кампаніі.

Галоўная старонка

Зрабілі сайт вельмі лёгкім і чыстым. У якасці асноўнага элемента ў дызайне выкарыстоўваем контурныя ілюстрацыі крышталёў солі.

На галоўнай старонцы расказваем пра перавагі кампаніі, яе прадукцыю і навіны.

Для B2B-кліентаў прадугледзелі магчымасць анлайн-заказу прадукцыі. Перайсці да анлайн-заяўкі можна з галоўнай старонцы, а таксама з хэдара і выпадаючага меню.

Таксама ў хэдар дабавілі кнопку «Звязацца з намі» для хуткага доступу да кантактаў з любой старонкі сайта.

На першым экране выкарыстоўваем фонавае відэа. Таксама дабавілі анімацыю элементаў пры падгрузцы старонкі, каб карыстацца сайтам было не толькі зручна, але і прыемна.

Каталог прадукцыі

На старонцы асобнага прадукту падрабязна расказваем пра тавар, а менавіта пра ўмовы захоўвання, тэрмін прыдатнасці, склад, даем спасылку на спецыфікацыю.

Расказваем аптовым пакупнікам пра ўсе магчымыя варыянты групавой упакоўкі. Тут жа прапаноўваем перайсці да афармлення анлайн-заказу.

Анлайн-заяўка для аптовых пакупнікоў

Адзін і той жа прадукт можа мець розныя варыянты індывідуальнай і групавой упакоўкі. Напрыклад, адну і тую жа соль можна ўпакаваць у банку, пачак ці пакет па 200, 500 ці 1000 г. Дарэчы, для кожнай індывідуальнай упакоўкі прадугледжана некалькі варыянтаў групавой упакоўкі. Так, напрыклад, соль у пакетах па 1000 г можна ўпакаваць у мяшкі па 20 і 50 кг ці ў скрынку па 20 кг.

Усю гэту разнастайнасць варыянтаў упакоўкі ўлічылі пры распрацоўцы старонкі анлайн-заяўкі. Зрабілі працэс заказу прадукцыі для аптовых пакупнікоў максімальна зручным. Пакупніку трэба толькі вызначыць неабходную колькасць прадукту ў той ці іншай камбінацыі індывідуальнай і групавой упакоўкі.

Сайтам зручна карыстацца са смартфонаў і планшэтаў.

Меню