Запусцілі праект 26 лютага 2018 года
Рабяты адкрываюць стылёвыя салоны, выкарыстоўваюць высокадакладнае абсталяванне для вырабу акуляраў, наладжваюць партнёрства з вытворцамі сусветна вядомых брэндаў RayBan, D&G, Prada і інш. У бліжэйшай будучыні кампанія плануе развіваць бізнес у іншых рэгіёнах Беларусі.
Новы сайт «Сэлці» павінен быў выконваць 2 галоўныя функцыі: інфармацыйную і іміджавую. Важна было расказаць пра магчымасці оптыкі, а таксама падтрымаць вобраз сучаснай, надзейнай кампаніі.
Перад стартам праекта мы правялі невялікае даследаванне. На аснове яго рэзультатаў заказчык пазней пісаў кантэнт для сайта, а мы праектавалі інтэрфейс.
Мы высветлілі, якую інфармацыю жадаюць убачыць на сайце патэнцыяльныя кліенты оптыкі. Частку інфармацыі мы атрымалі з размовы з заказчыкам, частку – з адкрытых крыніц. Так, напрыклад, мы прааналізавалі пытанні, якія задаюць адзін аднаму патэнцыяльныя кліенты на форумах і ў сацыяльных сетках. Высветлілі, што людзі часта цікавяцца наяўнасцю пэўнага абсталявання ў афтальмалагічных кабінетах горада, а таксама пытаюцца, дзе можна прайсці тую ці іншую працэдуру. У выніку заказчык падрабязна распісаў гэту інфармацыю на новым сайце.
Таксама мы наведалі 2 салона оптыкі і пагутарылі з прадаўцамі. Ад іх мы даведаліся, чым цікавяцца кліенты, калі прыходзяць у магазіны ці тэлефануюць.
Так, пакупнікі даволі часта пытаюцца:
Яшчэ прадаўцы расказалі нам, што кліенты ахвотна карыстаюцца паслугай ультрагукавога мыцця акуляраў. Прадаўцы прапануюць гэту паслугу ў дапаўненне да асноўнай. Самастойна жа паслугай кліенты цікавяцца рэдка, напэўна з-за таго, што не ведаюць пра яе.
Пагутарыўшы з прадаўцамі, робім вывад, што на сайце мусіць быць інфармацыя пра папулярныя паслугі, а таксама пра віды акуляраў, якія вырабляе оптыка.
У салонах «Сэлці» можна знайсці мноства брэндавых апраў і сонцаахоўных акуляраў. Мы зрабілі здагадку, што падарункавы сертыфікат на набыццё акуляраў мог бы стаць добрым варыянтам падарунка. Ад прадаўцоў мы даведаліся, што падарункавы сертыфікат ніяк не рэкламуецца, прадаюць яго толькі тады, калі пакупнікі самі ім цікавяцца. Пры гэтым заказчык зацікаўлены ў продажы сертыфікатаў. У выніку вырашылі прысвяціць падарункаваму сертыфікату раздзел на сайце.
Ад заказчыка мы даведаліся пра канкурэнтныя перавагі кампаніі:
Пакупнікі прыходзяць у оптыку за таварамі для карэкцыі зроку, сонцаахоўнымі акулярамі ці за пэўнымі паслугамі. Таксама бацькі прыводзяць дзяцей у дзіцячую оптыку.
У адпаведнасці з гэтай логікай мы пабудавалі галоўнае меню сайта: вылучылі пункты «Оптыка», «Сонцаахоўныя акуляры», «Дзіцячая оптыка» і «Паслугі». Таксама дабавілі пункты «Пра кампанію» і «Навіны».
На першым экране галоўнай старонкі размяшчаем іміджавы ролік оптыкі і слоган «Добра бачыць і выглядаць».
Далей расказваем пра перавагі кампаніі.
Для кожнага пункта адмалёўваем сваю іконку.
Ніжэй размяшчаем блок «Навіны і акцыі», а таксама блокі з прадукцыяй і паслугамі, якімі часцей за ўсё цікавяцца кліенты оптыкі.
Размяшчаем на старонцы падрабязную інфармацыю пра медыцынскія паслугі, а таксама блок з інфармацыяй пра афтальмолагаў.
З дапамогай формы ўнізе старонкі прапануем карыстальнікам запісацца на прыём да ўрача.
Памятаеце, мы даведаліся, што для пакупнікоў вельмі важна наяўнасць у оптыцы медкабінета? Каб карыстальнікі маглі лёгка знаходзіць гэту інфармацыю на сайце, мы аб’ядналі адраса і кантакты магазіна і медкабінета ў рамках адной картачкі. Зараз наведвальнік можа лёгка ўбачыць, у якіх оптыках вядзе прыём афтальмолаг.
Унутраныя старонкі сайта статычныя. Каб заказчык мог гібка і прывабна фарматаваць кантэнт унутраных старонак, стварылі бібліятэку стыляў.
Прадумалі дызайн:
Дызайн сайта ў сваёй большасці пабудаваны на фотакантэнце. Менавіта таму было вельмі важна напоўніць сайт якаснымі, стылёвымі фатаграфіямі.
Заказчык праводзіў фотасесію самастойна. Каб атрымаць рэзультат, які нам патрабаваўся, мы запрасілі фатографа заказчыка ў студыю і падрабязна на прыкладах растлумачылі, якія фатаграфіі нам патрэбны. На шчасце, фатаграфіі ўжо з першага разу атрымаліся такімі, якімі мы іх і ўяўлялі.
Карпаратыўны сайт – не адзіны наш праект з «Сэлці». Услед за сайтам мы распрацавалі для оптыкі фірмовы стыль, пачынаючы з візітак і заканчваючы дысконтнымі картамі.
Таксама для заказчыка мы распрацавалі інтернэт-краму кантактных лінзаў
Гатовы праект
selti.by/by