Middle UI/UX дызайнер

да спіса вакансій

Прывітанне!

Каманда «Іквадарт» шукае Middle UI/UX дызайнера з досведам працы ад 1 года, працаваць з якім будзе прыемна і цікава ;-)

Чаго мы чакаем?

Не важна, якімі інструментамі ты карыстаешся для распрацоўкі інтэрфейсаў. Важна, каб ты мог аргументавана растлумачыць свае рашэнні.

Важна ўвага да дэталяў. Д'ябал, як вядома, хаваецца ў дробязях.

Што нада будзе рабіць?

Праца UI/UX дызайнера ўключае праектаванне і графічны дызайн інтэрфейсаў, як правіла, для вэба.

Крыху пра нас

У нас лінейныя адносіны. Ты не сустрэнеш ні начальніка, ні дырэктара ў класічным разуменні. Ёсць рабяты з большым ці меншым багажом ведаў у розных галінах.

Мы стараемся рабіць крутыя прадукты, і нам здаецца, гэта ў нас атрымліваецца.

Калі ты адчуваеш, што мы можам быць карысныя адзін аднаму – адпраўляй расказ пра сябе. У пісьме раскажы пра сваю любімую кнігу.

Меню