Front-End распрацоўшчык

да спіса вакансій

Прывітанне!

Каманда «Іквадарт» шукае франт-энд распрацоўшчыка. Такога, з якім будзе прыемна і цікава працаваць па меншай меры 5 гадоў.

Нашы тэхнічныя патрабаванні да непрыстойнасці простыя:

  • любы з JS фрэймворкаў (Vue, Angular ці React);
  • HTML5 + CSS3;
  • распрацоўка адаптыўных шаблонаў без выкарыстання CSS фрэймворкаў;
  • напісанне семантычнага кода.

Будзе крута, калі ў цябе ёсць вопыт працы з:

  • прэпрацэсарамі LESS і/ці Sass;
  • таск-менеджэрамі Gulp і/ці Grunt;
  • сістэмай кантролю версій Git.

Крыху пра нас

У нас лінейныя адносіны. Ты не сустрэнеш ні начальніка, ні дырэктара ў класічным разуменні. Ёсць рабяты з большым ці меншым багажом ведаў у розных галінах. У цябе будуць настаўнікі. Яны падзеляцца сваім вопытам.

Пасля сканчэння выпрабавальнага перыяду (ён доўжыцца 2–3 месяцы) каманда прыме рашэнне, ці працягваць з табой супрацоўніцтва. Рашэнне будзе грунтавацца на тым, наколькі ты вырас за мінулы час і наколькі камфортна з табой працаваць у адной камандзе.

Калі ты адчуваеш, што мы можам быць карысныя адзін аднаму – адпраўляй расказ пра цябе. У пісьме раскажы пра сваю любімую кнігу.

Меню