Капірайтэр

да спіса вакансій

Прывітанне!

Каманда «Іквадарт» шукае капірайтэра, які будзе ствараць якасны кантэнт для сайтаў нашых кліентаў.

Фармат працы — праектнае супрацоўніцтва.

Чаму мы шукаем капірайтэра?

Мы распрацоўваем вэб-сайты, а іх дызайн строім вакол кантэнту. Адна з асноўных задач дызайну – даць чытачу (ён жа — наведвальнік, ён жа — карыстальнік) інфармацыю ў зручнай форме.

Менавіта таму перад праектаваннем сайта разам з кліентам мы рыхтуем кантэнт для будучага сайта.

Але амаль заўсёды ў кліента няма або часу, або ўменняў (часцей: і таго, і іншага) напісаць добры тэкст. Якраз тут нам і спатрэбіцца твая дапамога.

Якога капірайтэра мы шукаем?

Таго, хто не пачынае стварэнне тэксту пакуль не разбярэцца, якую задачу гэты тэкст павінен вырашаць.

Напрыклад, важна зразумець, хто і навошта будзе прыходзіць на сайт, а таксама якія задачы з дапамогай сайта жадае вырашыць заказчык. Зразумець задачу можна праз інтэрв'ю з кліентам і/ці азнаёміўшыся з інфармацыяй, якую мы збяром на этапе даследавання.

PS: Для нас блізкі інфармацыйны стыль, і мы за яго выкарыстанне там, дзе гэта да месца.

Крыху пра нас

У нас лінейныя адносіны. Ты не сустрэнеш ні начальніка, ні дырэктара ў класічным разуменні. Ёсць рабяты з большым ці меншым багажом ведаў у розных галінах.

Мы стараемся рабіць крутыя прадукты, і нам здаецца, гэта ў нас атрымліваецца.

Калі ты адчуваеш, што мы можам быць карысныя адзін аднаму – адпраўляй расказ пра сябе. У пісьме раскажы пра сваю любімую кнігу.

Меню