Back-End распрацоўшчык

да спіса вакансій

Прывітанне!

Каманда «Іквадарт» шукае бэкэнд распрацоўшчыка. Такога, з якім будзе прыемна і цікава працаваць па меншай меры 5 гадоў :-)

Што нада будзе рабіць?

Распрацоўваць і падтрымліваць сайты і вэб-прыкладанні на фрэймворку Yii і Laravel, CMS WordPress.

Патрабаванні:

  • ААП;
  • добрае веданне PHP;
  • досвед працы з Yii ці Laravel;
  • веданне API сацсетак, плацёжных сістэм, Google;
  • сістэмы кантролю версій;
  • базавае веданне HTML, CSS, JS;
  • ангельская мова.

Умовы:

  • добрая заработная плата;
  • дружная каманда;
  • карпаратыўныя мерапрыемствы;
  • назапашвальнае страхаванне PriorLife.

Крыху пра нас

У нас лінейныя адносіны. Ты не сустрэнеш ні начальніка, ні дырэктара ў класічным разуменні. Ёсць рабяты з большым ці меншым багажом ведаў у розных галінах.

Калі ты адчуваеш, што мы можам быць карысныя адзін аднаму – адпраўляй расказ пра сябе. У пісьме раскажы пра сваю любімую кнігу.

Меню