Менеджэр IT-праектаў

да спіса вакансій

Прывітанне!

Каманда «Іквадарт» шукае праект-менеджэра, працаваць з якім будзе прыемна і цікава :-)

Што патрэбна будзе рабіць?

Эфектыўна кіраваць вэб-праектамі:

  • распрацоўваць і падтрымліваць план праекта;
  • кіраваць бюджэтам і рызыкамі праекта;
  • складаць праектную дакументацыю;
  • кіраваць камандай;
  • камунікаваць з кліентамі.

Менеджэру IT-праектаў важна:

  • ведаць тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы сайта, прынцыпы юзабіліці. Адсочваць трэнды, пастаянна падтрымліваць веды ў актуальным стане;
  • ведаць метадалогіі кіравання IT-праектамі і ўмець іх выкарыстоўваць;
  • добра размаўляць на ангельскай мове (Upper-Intermediate і вышэй);
  • умець планіраваць працоўны час;
  • умець лагічна разважаць;
  • быць самастойным і адказным;
  • любіць камунікаваць з людзьмі, развіваць эмацыянальны інтэлект.

Крыху пра нас

У нас лінейныя адносіны. Ты не сустрэнеш ні начальніка, ні дырэктара ў класічным разуменні. Ёсць рабяты з большым ці меншым багажом ведаў у розных галінах. У цябе будуць настаўнікі. Яны падзеляцца сваім вопытам. Не перажывай, калі ў цябе няма дастатковага вопыту кіравання праектамі. 90% спецыялістаў студыі прыходзілі да нас «сырымі» і адточвалі майстэрства ўжо ўнутры каманды.

Мы стараемся рабіць крутыя прадукты, і нам здаецца, гэта ў нас атрымліваецца.

Калі ты адчуваеш, што мы можам быць карысныя адзін аднаму – адпраўляй расказ пра сябе. У пісьме раскажы пра сваю любімую кнігу.

Меню