Карпаратыўны сайт кампаніі «Барымак» www.borimak.by

 

Аб чым гэты праект?

Карпаратыўны сайт для найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы макаронных вырабаў. 

Галоўная старонка

 

Задачы

Кампанія «Барымак» наш даўні кліент: у 2011 годзе мы распрацавалі для прадпрыемства карпаратыўны сайт. З тых часоў тэхналогіі сайтабудавання зрабілі «віток» (а то і паўтара) – сайт маральна і тэхнічна састарэў.  

Галоўная задача новага сайта – дапамагчы кампаніі прыцягваць новых партнёраў. Таму было важна распрацаваць сайт, які:

  • раскажа патэнцыяльным партнёрам пра магчымасці і перавагі кампаніі і дазволіць хутка пачаць супрацоўніцтва;
  • дазволіць карыстальнікам хутка і зручна знаходзіць важную інфармацыю, у прыватнасці лёгка арыентавацца ў прадукцыі кампаніі. 

 

Галоўная старонка

На першым экране паказваем навінкі і папулярныя прадукты «Барымак». Кожную ўпакоўку размяшчаем у асобным слайдзе, а на фоне паказваем прадукцыю россыпам. З цікавасцей: да прадукцыі на фоне ўжываем эфект паралаксу. 

Першы экран. Паралакс

Таксама на галоўнай старонцы расказваем пра найбольш важныя дасягненні і магчымасці «Барымак». 

Дасягненні і магчымасці «Барымак»  

 

Каталог прадукцыі

Карыстальнікі могуць праглядваць прадукцыю як ва ўпакоўцы, так і россыпам. Таксама дабаўляем магчымасць адфільтраваць макаронныя вырабы па даўжыне: доўгія/кароткія. 

Каталог прадукцыі

На старонцы асобнага прадукту размяшчаем падрабязную інфармацыю пра гэты прадукт.
Для аптовых пакупнікоў дабаўляем інфармацыю пра групавую ўпакоўку і прапаноўваем набыць прадукцыю, звязаўшыся з кампаніяй па тэлефону ці email. 

Старонка асобнага прадукта

 

Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца з мабільных прылад. 

Выгляд сайта са смартфонаў і планшэтаў