Страхавы калькулятар для кампаніі «Стравіта» calc.stravita.by

 

Пра што гэты праект?

Вэб-прыкладанне, з дапамогай якога патэнцыяльныя кліенты страхавой кампаніі могуць падабраць зручныя для сябе ўмовы страхавання.

 

Задача

Распрацаваць калькулятар для разліку страхавых узносаў і выплат па накапляльных праграмах страхавання. Калькулятар павінен зэканоміць час на падбор умоў страхавання і падштурхнуць патэнцыяльных кліентаў звярнуцца ў кампанію для афармлення дагавору.

 

Праектаванне

Атрымалі ад заказчыка падрабязнае тэхнічнае заданне, якое змяшчала 92 старонкі і прыкладна на 80% складалася з формул. Вяртанне да школьнага і ўніверсітэцкага курсаў матэматыкі было гарантавана.

Перад праектаваннем вывучаем эканамічны бок праекта: даведваемся, што такое нагрузка па страхавому выпадку, страхавая рызыка, ліміт адказнасці, разбіраемся, як фарміруюцца табліцы смяротнасці.

Дызайнер распачынае этап праектавання. Франтэндар у гэты час успамінае, што такое рэкурэнтныя формулы.

Падбор умоў страхавання прадугледжвае ўвод вялікай колькасці дадзеных. Паколькі людзі не любяць запаўняць доўгія формы, разбіваем працэс падбору ўмоў страхавання на паслядоўныя этапы. Вырашаем, што адначасова на экране будзе адлюстроўвацца па аднаму этапу. 

Скетч   

Нягледзячы на тое, што паэтапнасць зрабіла бы калькулятар больш юзабельным, заказчык не прыняў такі варыянт інтэрфейсу. Магчыма, мы не «даціснулі» кліента, хоць і стараліся.

Адмаўляемся ад паэтапнасці і распачынаем распрацоўку другой версіі інтэрфейсу.

Раздзяляем інтэрфейс калькулятара на дзве часткі: у першай частцы карыстальнік робіць разлік, у другой – фарміруе і адпраўляе заяўку спецыялістам кампаніі для атрымання канчатковага разліку і афармлення дагавору страхавання.

У кожнай праграмы страхавання свае ўмовы. Таму праектуем інтэрфейс калькулятара для кожнай праграмы. 

Модульныя сеткі

 

Дызайн

Робім дызайн калькулятара адпаведна фірмоваму стылю кампаніі. 

Дызайн калькулятара   

Калькулятарам зручна карыстацца не толькі з дэсктопа, але і з мабільных прылад.

Выгляд сайта з мабільных прылад

 

Распрацоўка

Этап франтэнд-праграмавання быў самым працаёмкім. Тут мы рэалізавалі логіку разлікаў.

У кожнай страхавой праграме было ад 6 да 11 значэнняў, якія павінны былі разлічвацца ў залежнасці ад уведзеных карыстальнікам дадзеных (такіх як пол, узрост, тэрмін страхавання, валюта, перыядычнасць выплат, велічыня страхавога ўзносу / назапашанай сумы).

Важна было рабіць разлік імгненна: не перазагружаць старонку кожны раз пасля таго, як карыстальнік увёў ці змяніў значэнне ў якім-небудзь поле. Таму для распрацоўкі калькулятара выбралі фармат аднастаронкавага вэб-прыкладання (Single Page Application (SPA)). Асаблівасць SPA у тым, што разам з загрузкай вэб-прыкладання загружаецца ўвесь неабходны для далейшай працы код. Такі падыход дазваляе не звяртацца да сервера, а значыцца і не перазагружаць старонку кожны раз, калі карыстальнік змяняе дадзеныя ў форме.

Для распрацоўкі калькулятара выкарыстоўвалі JavaScript-фрэймворк AngularJS. Фрэймворк дазваляе вырашаць некалькімі радкамі кода тыпавыя задачы, такія, як, напрыклад, атрыманне дадзеных з палёў формы. Выкарыстоўванне фрэймворка дазволіла сканцэнтравацца на галоўнай задачы – стварэнні логікі разлікаў, а разам с гэтым паскорыць час распрацоўкі сэрвісу.

На этапе бэкэнда выводзім у CMS для рэдагавання такія канстанты, як верхняя мяжа сацыяльнага падатковага выліку, адсотак падатковага выліку і стаўка сукупнай даходнасці.

Заказчык прымаў актыўны ўдзел у працэсе тэсціравання. Разам са спецыялістам на баку кліента мы правяралі правільнасць разлікаў. Заказчык аператыўна даваў кансультацыі па механіцы разлікаў, даваў дадзеныя для зверкі.

Адразу пасля запуску калькулятара «Стравіта» пачала кампанію па рэкламе накапляльных праграм страхавання, у якой прапаноўвала скарыстацца калькулятарам для падбору індывідуальных умоў страхавання.