Пасадачная старонка для Міжнароднай арганізацыі па міграцыі x.iom.by

 

Пра што гэты праект? 

Пасадачная старонка для прасоўвання інавацыйнай кампаніі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Кампанія была створана для прасоўвання бяспечнай міграцыі і ўцягвання грамадзкасці ў барацьбу з эксплуатацыяй і гандлем людзьмі. 

 

Задача 

Ў простай, зразумелай і запамінальнай форме данесці да моладзі (мэтавая аўдыторыя сайта) асноўную ідэю інавацыйнай кампаніі МАМ: кожны можа зрабіць свой унёсак у барацьбу з гандлем людзьмі. Наглядна паказаць, як гэта можна ажыццявіць:

  1. Даведацца болей пра праблему гандлю людзьмі – блок «Вывучай»;
  2. Сваімі паводзінамі садзейнічаць папярэджанню такіх злачынстваў – блок «Дзейнічай»;
  3. Расказаць пра гэту праблему людзям навокал – блок «Падзяліся». 

Пасадачная старонка

Сайт адаптыўны. Магчымасць зручна праглядваць сайт са смартфонаў мела прынцыповае значэнне, таму што вялікая колькасць маладых людзей спажывае інфармацыю ў першую чаргу пры дапамозе мабільных прылад. 

Выгляд сайта з мабільных прылад