Прамацыйны сайт гандлёвай маркі спартыўнага харчавання PROспортprosport.by

 

Аб чым гэты праект?

Сайт для прасоўвання гандлёвай маркі беларускага спартыўнага харчавання PROспорт.

 

Задачы

PROспорт – гандлёвая марка спартыўнага харчавання ад Бярозаўскага сырадзельнага камбіната. На момант распрацоўкі сайта пад гандлёвай маркай выпускаўся толькі адзін прадукт – канцэнтрат напітку «Атлет-С».

Прасоўваць новы прадукт у інтэрнэце прадпрыемства вырашыла з дапамогай прамацыйнага сайта гандлёвай маркі.

Разам з заказчыкам фарміруем задачы будучага сайта:

  • выгадна прэзентаваць прадукт «Атлет-С»;
  • зацікавіць канчатковых спажыўцоў у набыцці спартыўнага харчавання PROспорт;
  • зацікавіць аптовых пакупнікоў у супрацоўніцтве;
  • забяспечыць інфармацыйную падтрымку партнёрам.

 

Аналітыка

На этапе аналітыкі вывучаем прадукт, яго моцныя і слабыя бакі ў параўнанні з канкурэнтамі, аналізуем мэтавую аўдыторыю.

Высвятляем, што ў спартыўнага харчавання Атлет-С ёсць шэраг пераваг:

  • колькасць бялка вышэй у параўнанні з аналагічнымі прадуктамі беларускіх канкурэнтаў;
  • цана ніжэй у параўнанні з прадуктамі замежных вытворцаў;
  • прадукт натуральны і карысны для здароўя.

 

Праектаванне і дызайн

Галоўная старонка

Праектуем інтэрфейс галоўнай старонкі. Вырашаем прэзентаваць прадукт, зрабіўшы ўпор на яго перавагах.

Модульныя сеткі

Пераходзім да этапа дызайну.

Галоўная старонка

Каб зрабіць прэзентацыю прадукту больш цікавай, дабаўляем на галоўную старонку анімацыю.

Анімацыя

 

Старонка прадукту

На старонцы прадукту размяшчаем падрабязную інфармацыю пра напітак. Тут наведвальнік можа даведацца пра склад прадукту, рэцэпт прыгатавання, тэрмін прыдатнасці. Таксама можна дэталёва разгледзець упакоўку ў фармаце 360 градусаў.

Старонка прадукту

 

Старонка «Дзе купіць?»

Для рознічных пакупнікоў робім старонку, дзе яны могуць атрымаць інфармацыю пра месцы продажу напітку ў сваім горадзе і знайсці крамы на карце.

Старонка «Дзе купіць?»

 

Старонка «Партнёрам»

На старонцы для партнёраў расказваем пра перавагі работы з прадпрыемствам і прапануем пачаць супрацоўніцтва.

Старонка для партнёраў

 

Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца з мабільных прылад.

Выгляд сайта на мабільных прыладах