Карпаратыўны сайт кампаніі «Слаўфуд»slavfood.by

 

Пра што гэты праект?

Карпаратыўны сайт дыстрыб'ютару прадуктаў харчавання «Слаўфуд».

 

Аналітыка і задачы

Заказчык прыйшоў да нас з прыемным, але ўжо тэхнічна і маральна ўстарэлым сайтам. Вось толькі некаторыя праблемы ранейшага сайта:

  • з першага погляду было не зразумела, чым займаецца кампанія: першае, што бачыў наведвальнік на сайце – гэта апісанне гандлёвых марак, дыстрыбуцыяй якіх займаецца кампанія;
  • прадукцыя ў каталогу была структуравана толькі па гандлёвым маркам. Наведвальнікам, якія былі не знаёмы з гандлёвымі маркамі кампаніі, было цяжка арыентавацца ў асартыменце;
  • сайтам было нязручна карыстацца са смартфонаў і планшэтаў. Пры гэтым доля мабільных наведвальнікаў складала больш за 15 %.

Пасля аналізу старога сайта, інфармацыі аб дзейнасці кампаніі і яе мэтавай аўдыторыі, фарміруем задачы сайта:

  • павялічыць пазнавальнасць кампаніі і яе ўласных гандлёвых марак. Вылучыць кампанію сярод канкурэнтаў;
  • прыцягнуць новых партнёраў;
  • павысіць лаяльнасць партнёраў і канчатковых спажыўцоў.

 

Галоўная старонка

На галоўнай старонцы расказваем пра асноўныя кірункі дзейнасці кампаніі, яе гандлёвыя маркі і навінкі.

Галоўная старонка

З прыемных дробязей: дабавілі на галоўную старонку невялікую анімацыю:

Анімацыя

 

Каталог прадукцыі

«Слаўфуд» мае аб’ёмны прадуктовы партфель, таму было важна не даць наведвальніку, які праглядвае каталог, «патануць» ва ўсялякіх сырах, каўбасах, кетчупах і маянэзах.

Арганізоўваем каталог такім чынам, каб наведвальнік мог праглядваць прадукты як па катэгорыях, так і па гандлёвых марках. Пры гэтым прадугледжваем магчымасць фільтрацыі ўнутры катэгорый па гандлёвых марках, а ўнутры гандлёвых марак – па катэгорыях.

Каталог прадукцыі

Каталог у галоўным меню мае 3 узроўні: каталог → катэгорыя → падкатэгорыя. Было нялёгка зрабіць такое меню кампактным і зручным для выкарыстання з мабільных прылад. Але ў нас атрымалася.

Выгляд меню на мабільных прыладах

Каб наведвальнік траціў мінімум часу на азнаямленне з аб’ёмным асартыментам, рэалізоўваем прагляд прадукцыі пры дапамозе блокаў, якія выязджаюць. Дзякуючы такому спосабу адлюстравання наведвальніку не трэба кожны раз пераходзіць на асобную старонку, каб праглядзець прадукт. Пры гэтым  у кожнага прадукту ёсць свой унікальны адрас, а значыць можна дзяліцца спасылкай на канкрэтны прадукт.

Картка прадукту

 

Пасадачная старонка для новых партнёраў

Для патэнцыяльных партнёраў у рамках сайта ствараем пасадачную старонку «Дыстрыб’юцыя». Тут расказваем пра перавагі працы са «Слаўфуд» і прапаноўваем хутка пачаць супрацоўніцтва.

Старонка для партнёраў

 

А яшчэ сайт адаптыўны, таму ён выдатна праглядваецца з мабільных прылад.

Выгляд сайта на мабільных прыладах

 

Колеры і шрыфты, якія выкарыстоўваліся ў праекце:

Колеры і шрыфты