Сайт для Гродзенскага дзяржаўнага агенцтва нерухомасці kvaterra.by

 

Пра што гэты праект?

Kvaterra.by – пасадачная старонка для рыелтарскага агенцтва. 

Працэнт канверсіі і час акупнасці сайта

 

Аналітыка і праектаванне

Перад пачаткам распрацоўкі аналізуем інфармацыю аб заказчыку і яго паслугах.

Высвятляем, што прасоўванне паслуг кампаніі ў інтэрнэце зводзіцца да размяшчэння ў каталогах і на сайтах аб'яў інфармацыі аб аб'ектах нерухомасці, якія прадаюцца. Свайго сайта ў агенцтва няма.

Пры гэтым, пасля размовы з заказчыкам, даведваемся, што агенцтва ў першую чаргу зарабляе на кліентах, якія прадаюць нерухомасць, а не купляюць. Аказваецца, яны губляюць у інтэрнэце значную частку «цікавых» кліентаў!

Вырашаем распрацаваць для агенцтва сайт, галоўнай мэтай якога будзе прыцягванне лідаў, якія жадаюць прадаць нерухомасць. Адказваемся ад размяшчэння каталога аб’ектаў на сайце і спыняемся на фармаце пасадачнай старонкі, якая будзе эфектыўна генерыраваць заказы. 

Фарміруем задачы сайта:

  • у простай і зручнай форме расказаць наведвальнікам пра агенцтва і яго паслугі. Сфарміраваць вобраз надзейнай кампаніі;
  • вылучыць кампанію на фоне канкурэнтаў;
  • падрабязна апісаць працэс супрацоўніцтва агенцтва і кліента;
  • стымуляваць наведвальніка звярнуцца да агенцтва для далейшай сувязі.

Выкарыстоўваем інфармацыю, якую мы атрымалі на этапе аналізу, для праектавання інтэрфейсу сайта. 

Модульная сетка

 

Распрацоўка лагатыпа 

У кліента не было фірмовага стылю. Таму перад этапам дызайну падбіраем фірмовыя колеры і распрацоўваем для агенцтва лагатып. 

Лагатып агенцтва нерухомасці

У лагатыпе сумясцілі вобразы шматпавярховага жылога дома і дзелавога дакумента. Атрымалася лаканічна адлюстраваць сутнасць працы рыелтарскага агенцтва.

Было важна сфарміраваць вобраз надзейнай кампаніі і падкрэсліць яе прафесійны падыход да працы. Таму ў якасці асноўнага колеру выбралі халодны сіні. Таксама дабавілі жоўта-аранжавы колер, які асацыіруецца з утульнасцю і добразычлівасцю. 

 

Дызайн

У аснову колеравай гамы дызайну сайта ляглі колеры лагатыпа.

На першым экране размяшчаецца загаловак, дзякуючы якому наведвальнік адразу разумее, чым займаецца агенцтва. Пад загалоўкам – кнопка з закліканнем атрымаць бясплатную кансультацыю па пытанням здзелак з нерухомасцю. Пры кліке на кнопку наведвальніку прапаноўваецца запоўніць простую форму з двума абавязковымі палямі.

Таксама на першым экране паказалі канкурэнтныя перавагі кампаніі. 

Першы экран сайтаФорма заказу званка

У другім блоку размяшчаецца кароткае апісанне паслуг агенцтва. Тут жа патэнцыяльнаму кліенту прапаноўваецца звязацца са спецыялістам кампаніі праз форму зваротнай сувязі. 

Блок з апісаннем паслуг

Паказваем, як будзе адбывацца супрацоўніцтва рыелтарскага агенцтва з кліентам. Для кожнага этапа працэсу адмалёўваем сваю контурную іконку. 

Працэс супрацоўніцтва

Праца з чужаземцамі і іншагароднімі з’яўляецца канкурэнтнай перавагай агенцтва. Таму дабаўляем на сайт блок, у якім апісваем асноўныя нюансы супрацоўніцтва кампаніі з кліентамі, якія пражываюць за межамі Гродна ці Беларусі. У меню вылучаем адпаведны пункт. Дабаўляем кнопку, якая заклікае наведвальніка звязацца са спецыялістам агенцтва для больш падрабязнай кансультацыі. 

Блок для чужаземцаў і іншагародніх

Сайтам зручна карыстацца з любой прылады, таму што ён адаптыўны. 

Выгляд сайта на дэсктопе і смартфоне

 

Вынікі 

Канверсія сайта – 3,3% (пры гэтым улічаны толькі тыя выпадкі, калі карыстальнікі аддавалі перавагу такому спосабу сувязі, як адпраўка форма, а не тэлефонны званок ці наведванне офіса). 

Канверсія ліда ў кліента – 40%.

Сайт акупіўся за 2 месяцы.