Распрацоўка вэб-аплікацыі

Вэб-аплікацыя — гэта праграма, з якой карыстальнік узаемадзейнічае праз браўзер пры дапамозе сеткі інтэрнэт.

Вэб-аплікацыі распрацоўваюцца для рашэння самых разнастайных задач.
У якасці прыкладу вэб-аплікацый можна прывесці:

  • паштовыя сэрвісы, напрыклад, gmail.com;
  • сістэмы электронных плацяжоў і інтэрнэт-банкінг;
  • сістэмы кантролю і кіравання дадзенымі. Вэб-аплікацыю такога роду мы рэалізавалі для судзейства спаборніцтваў па робататэхніцы;
  • CRM-сістэмы і інш.

Перавагі вэб-аплікацый у параўнанні з дэсктопнымі праграмамі:

  1. Карыстальніку не патрэбна ўстанаўліваць вэб-аплікацыю на кожную прыладу. Для таго каб выкарыстоўваць вэб-аплікацыю, дастаткова мець браўзер і падключэнне да інтэрнэту.
  2. Кампаніі-ўладальніку вэб-аплікацыі прасцей яе абслугоўваць. Трэба адзін раз абнавіць файлы на серверы замест таго, каб абнаўляць вэб-аплікацыю на кожным кампутары ў арганізацыі.
  3. Уся інфармацыя, з якой працуюць карыстальнікі вэб-аплікацыі, знаходзіцца ў адзіным сховішчы. Дзякуючы гэтаму яны могуць цэнтралізавана ствараць запасныя копіі для абароны дадзеных ад страты.