Распрацоўка пасадачнай старонкі

Пасадачная старонка (або Landing Page) — гэта вэб-старонка, галоўная задача якой — заахвоціць наведвальніка зрабіць дзеянне, напрыклад, набыць прадукт, падпісацца на рассылку, запоўніць анкету, заключыць дагавор, спампаваць або ўстанавіць софт менавіта зараз.

Паказчыкам эфектыўнасці пасадачнай старонкі з’яўляецца канверсія — працэнт наведвальнікаў, якія выканалі дзеянне. Для таго каб канверсія была высокай, пасадачнай старонцы неабходна мець:

  • пераканаўчы кантэнт;
  • пісьменную структуру;
  • унікальны дызайн.

Пераканаўчы кантэнт

Над кантэнтам мы працуем разам з вамі, так як ніхто не ведае ваш бізнес, прадукт/паслугі лепш за вас саміх. Для таго каб кантэнт пасадачнай старонкі быў эфектыўным, нам неабходна будзе выканаць наступныя крокі:

  • сфармуляваць унікальную гандлёвую прапанову: прапанова павінна быць дакладнай і адрознівацца ад прапаноў канкурэнтаў;
  • прыдумаць прывабны, кароткі загаловак: загаловак павінен зацікавіць наведвальніка і матываваць яго застацца на сайце;
  • стварыць рэлевантны крыніцы трафіка кантэнт: тэкст на пасадачнай старонцы павінен адпавядаць тэксту, напрыклад, у рэкламнай аб'яве.
  • дабавіць на старонку элементы, якія выклікаюць давер: водзывы, сертыфікаты, гарантыі і г.д.;
  • прытрымлівацца правіла: «адна старонка — адно мэтавае дзеянне»: кантэнт старонкі павінен падштурхоўваць наведвальніка выканаць толькі адно дзеянне.

Пісьменная структура

Перад этапам дызайну ідзе этап праектавання. Мы прадумваем паводзіны наведвальніка сайта і пасля гэтага распрацоўваем прататып пасадачнай старонкі. Усе элементы ў ім размяшчаем так, каб правесці наведвальніка «за руку» па старонцы і падштурхнуць да здзяйснення канверсіі.


Унікальны дызайн

Ствараем унікальны дызайн, які:

  • акцэнтуе ўвагу наведвальніка на важных элементах старонкі: канверсійнай форме, кнопке закліка да дзеяння, перавагах і характарыстыках прапановы; накіроўвае погляд на важныя часткі пасадачнай старонкі;
  • выклікае давер: унікальная графіка ствараецца індывідуальна для вашай прапановы. Яна не растыражавана мноствам сайтаў, што падмацоўвае давер да кампаніі і прадукта/паслугі;
  • палягчае ўспрыманне інфармацыі;
  • карэктна адлюстроўваецца на мабільных прыладах.

Для таго каб вы маглі вымяраць эфектыўнасць пасадачнай старонкі:

  • падключаем Google Analytics і Яндэкс.Метрыку;
  • наладжваем цэлі;
  • бясплатна вучым вас рабоце з сістэмамі вэб-аналітыкі.