Карпаратыўны сайт кампаніі Art@ITmyartit.ru

Задачы:

  • расказаць аб кампетэнцыях і паслугах кампаніі;
  • звярнуць увагу на мерапрыемствы, што праводзяцца кампаніяй;
  • прыцягнуць новых супрацоўнікаў у кампанію.

Галоўная старонка

Як і павінна, змяшчае ключавую інфармацыю сайта.

 

Слайдар змяшчае заўсёды актуальную і першачарговую інфармацыю; найчасцей пра паслугі кампаніі, якія ў дадзены момант могуць быць найбольш цікавымі для кліентаў:

 

Рататар навін расказвае пра падзеі, што маюць адбыцца, часам віншуе са святамі. Можна перайсці як да спіса навін, так і на старонку самой навіны:

 

Важнай інфармацыяй для наведвальніка з’яўляюцца кампетэнцыі, якімі валодае кампанія. Іх мы вылучылі ў асобны блок і «падтрымалі» графікай:

 

Партфель кліентаў, а таксама меркаванне кліентаў аб кампаніі аказываюць значны ўплыў на выбар падрадчыка. Менавіта таму мы адвялі кліентам 2 блока:

  • у адным мы кажам пра тое, з кім працуе кампанія;
  • у другім публікуем водгукі кліентаў.

 

Кампанія Art@IT з’яўляецца сертыфікаваным партнёрам, а яе супрацоўнікі – сертыфікаванымі спецыялістамі шматлікіх буйных распрацоўнікаў софту. Мы не маглі аб гэтым не сказаць:

 

Пасля аповеда пра кампанію мы прапануем наведвальніку пачаць супрацоўніцтва:

 

Нашыя кампетэнцыі

Раздзел  «Нашыя кампетэнцыі» з’яўляецца сэрцам сайта.

У рамках кожнай з кампетэнцый кампанія аказвае шэраг паслуг. І менавіта на старонкі гэтых паслуг кампанія Art@IT найчасцей адпраўляе патэнцыяльных кліентаў.

Важна: наведвальнік сайта прымае рашэнне аб тым, застацца ці пайсці з сайта, за некалькі секунд (розныя спецыялісты аперуюць лічбамі ад 3-х да 9-і).

Нашай задачай было не спалохаць наведвальніка велізарнай анучай тэксту, а пісьменна ўкласці ў яго патрэбную інфармацыю. Разам з камандай Art@IT мы здолелі структураваць інфармацыю і даступна расказаць пра складаныя рэчы.

Разгледзім на прыкладзе некалькіх старонак:

Старонка паслугі «Апрацоўка першаснай дакументацыі»:

 

Спачатку мы паказваем перавагу аўтаматызаванай апрацоўкі дакументацыі перад ручной. Прыводзім пэўныя лічбы, падмацоўваем графікай:

 

Гаворым пра тое, што адбудзецца ў выніку аўтаматызацыі:

 

Залучаем наведвальніка: прапануем разлічыць эканомію:

 

Прапануем заказаць званок і падказваем, калі яго чакаць:


 

Гаворым аб выкарыстаных пры аўтаматызацыі платформах і адказваем на важныя пытанні. Адразу прапануем пачаць супрацоўніцтва:

Падмацоўваем тэкста-графічную інфармацыю відэа-кейсам:


 

Старонка паслугі «Пацвярджэнне тэхналагічных аперацый»:

 

З дапамогай схемы расказваем, як працуе сістэма:

 

Нават у такім выглядзе апісанне прынцыпаў работы сістэмы можа пакінуць пытанні, таму прапануем заказаць званок:

 

Тэкстам і інфаграфікай расказваем аб выніках для бізнэсу:


 

Апісваем сістэму і адказваем на важныя пытанні:


 

Прапануем пачаць супрацоўніцтва:

 

Расказваем пра тэхналогіі і сістэмы, з якімі можна інтэграваць сістэму:


 

Падмацоўваем інфармацыю відэа-кейсам:


 

Кампанія і вакансіі

Перадгісторыя: кампанія Art@IT імкліва развіваецца. За 2 гады свайго існавання кампанія павялічыла штат супрацоўнікаў з 6-і да 30-і чалавек. Сайт павінен быў стаць адной з прылад прыцягнення новых супрацоўнікаў, у якіх мела патрэбу кампанія.

Старонка «Вакансіі» ў першую чаргу апісвае філасофію кампаніі і крыху расказвае пра каманду, і толькі потым дае разгорнутую інфармацыю пра вакансіі. Такі падыход дазваляе прыцягнуць супрацоўнікаў, з якімі кампанія знаходзіцца на адной хвалі.


 

Падраздзел «А пасля працы» паказвае жыццё супрацоўнікаў без «Уніформы», а таксама адлюстроўвае каштоўнасці кампаніі.

Мерапрыемствы

Перадгісторыя: правядзенне навучальных мерапрыемстываў з'яўляецца для Art@IT адным з каналаў прыцягнення кліентаў. Варта адзначыць, што гэта пісьменная рэклама, якая дазваляе кампаніі пазіцыянаваць сябе як экспертаў у вызначаных накірунках.

Сайт анансуе і асвятляе правадзімыя мерапрыемствы.


 

Інфаграфікай размяжоўваем вэбінары і семінары:

Відэатрансляцыя вэбінараў ажыцяўляецца праз пабочны сэрвіс.

Прапануем паглядзець відэасправаздачу ці прэзентацыю мінулага мерапрыемства:

Дадалі кнопкі Like, каб распаўсюдзіць «вірус» у сацыяльных сетках.

 

Дызайн

Асноўным накірункам дзейнасці кампаніі з'яўляецца імплементацыя IT-праектаў, а назва і філасофія кампаніі кажуць пра тое, што кампанія ўспрымае сваю працу як мастацтва.

Важна было зрабіць сайт тэхналагічным, але не перабраць з гэтай самай тэхналагічнасцю.

Выцягнуты шрыфт Roboto Condensed, патэрны ў фоне сайта, інфармацыйная насычанасць сайта кажуць у карысць яго тэхналагічнасці. У той жа час графіка і «жывыя» колеры накладваюць на яго налёт мастацтва.

Мы не скупіліся на інфаграфіку, якая зрабіла сайт і інфарматыўным, і прыемным воку.

Навігацыя і асобныя элементы

У хэдэры размясцілі лагатып, галоўнае меню, спасылку на старонку «Вакансіі» (памятаецца, што адным з заданняў з'яўлялася прыцягненне новых супрацоўнікаў) і кантактныя тэлефоны. Тэлефоны з'яўляюцца асноўным каналам сувязі з кліентам, менавіта таму яны трапілі ў верхнюю частку старонак.


 

Футар змяшчае пашыраную кантактную інфармацыю:

 

Пры прагортванні старонкі галоўнае меню фіксуецца ў верхняй частцы акна браўзэра, што дазваляе пераходзіць па раздзелах сайта, нават знаходзячыся ў ніжняй частцы старонак.


 

Выпадаючае меню мае двухузроўневую структуру.


 

Пераважная большасць старонак сайта доўгія, таму зрабілі прыемную дробязь, што дазваляе перайсці ў верх старонкі.