Сайт футбольнага клуба «Нёман»fcneman.by

 

З кейса вы даведаецеся пра працэс распрацоўкі і цікавыя фішкі, якія мы рэалізавалі на сайце футбольнага клуба «Нёман».

ФК «Нёман» – сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2002, уладальнік Кубка Беларусі 1992/1993. Адзін з чатырох удзельнікаў Вышэйшай Лігі чэмпіянату Беларусі, якія бесперапынна выступаюць у галоўным дывізіёне краіны з моманту яго заснавання.

Нам трэба было распрацаваць сайт, які рашаў бы наступныя задачы:

Пошук інфармацыі Дазваляў наведвальнікам лёгка арыентавацца ў вялікім аб'ёме інфармацыі і хутка знаходзіць неабходныя дадзеныя
Прастата работы Спрашчаў работу адміністратара сайта
Пляцоўкай для ўзаемадзеяння З’яўляўся пляцоўкай для ўзаемадзеяння клуба і балельшчыкаў

Гатовы сайт мы павінны былі запусціць к старту футбольнага сезона – 21 сакавіка 2015 года.

Этапы распрацоўкі Працэс распрацоўкі мы разбілі на 3 этапы. Пачыналі са стварэння простага функцыяналу, затым паступова рухаліся да больш складаных штук. Пасля завяршэння першага этапа распрацоўкі мы вылажылі сайт у онлайн. Кожны наступны этап завяршалі запускам новых магчымасцей на сайце, які ўжо працаваў у інтэрнэце. Дзякуючы такому падыходу, сайт мог прыносіць карысць задоўга да фінальнага запуску. Але аб усім па парадку.

У рамках першага этапа мы распрацавалі галоўную старонку і раздзел «Прэс-цэнтр».

 

Галоўная старонка

Асноўная задача галоўнай старонкі – даць балельшчыкам найбольш важную і актуальную інфармацыю. Наведвальнік на першай жа старонцы можа даведацца пра:

  • апошнія навіны клуба;
  • вынікі мінулага матчу;
  • з кім і калі згуляе каманда ў наступным матчы;
  • месца каманды ў табліцы чэмпіянату.

Так мы бачылі галоўную старонку на этапе праектавання:

Модульная сетка спартыўнага сайта

На этапе дызайну крыху папрацавалі над слайдарам: зрабілі яго больш кампактным.

Галоўная старонка спартыўнага сайта

Выпадаючае меню выконвае не толькі навігацыйную функцыю, але і інфармацыйную: карыстальнікі могуць хутка азнаёміцца з ключавой інфармацыяй раздзелаў сайта.

Выпадаючае меню, спартыўны сайт

 

Раздзел «Прэс-цэнтр»

Тут балельшчыкі могуць знайсці навіны і інтэрв'ю з членамі клуба.

Кожная публікацыя змяшчае спецыяльнае поле тэгаў, з дапамогай якіх карыстальнік можа фільтраваць навіны па канкрэтным тэмам ці ігракам.

Старонка асобнай навіны на спартыўным сайце

Пры стварэнні публікацыі адміністратар сайта не падстройваецца пад жорсткую структуру старонкі, а дабаўляе апытанні балельшчыкаў, фотагалерэі і відэа ў любую яе частку.

Модулі на спартыўным сайце

Каб зрабіць вынікі апытанняў сумленнымі, стварылі «хітрую» засцярогу ад накрутак. У панэлі адміністратара фіксуецца час галасавання, браўзер і ip-адрас кампутара, з якога масава паступаюць галасы. Па завяршэнню апытання адміністратар сайта выключае масіў галасоў, якія былі атрыманыя несумленным спосабам.

Напаўненне кантэнтам, спартыўны сайт Другі і трэці этапы склалі асноўную частку распрацоўкі. Работу над імі мы распачалі напрыканцы студзеня 2015 года. Каб паспець запусціць гатовы сайт да старту футбольнага сезона, астатнія этапы распрацоўкі мы раздзялілі на ітэрацыі. Функцыянал, рэалізаваны ў рамках кожнай з ітэрацый, адразу запускаўся на сайце, дзе яго яшчэ раз тэсціравалі, але ўжо ў рэальных умовах. Такі падыход дазволіў нам аператыўна паляпшаць сайт, а ўладальніку спакойна напаўняць яго кантэнтам.

На другім этапе распрацоўкі мы рэалізавалі раздзелы «Клуб», «Каманда», «Мультымедыа» і «Фан-зона». З'явілася магчымасць праводзіць апытанні і галасаванні.

Раскажам аб самым цікавым.

 

Падраздзел «ЖЗЛ»

«Нёман» шануе ўсіх, хто ўнёс уклад у развіццё клуба. Менавіта таму мы распрацавалі падраздзел «ЖЗЛ» ці «Жоўта-зялёныя людзі». Гэта агульная база дадзеных ігракоў, трэнераў і адміністрацыі за ўвесь час існавання клуба.

Каб балельшчыкі лёгка знаходзілі неабходную інфармацыю аб членах клуба, мы зрабілі фільтр, пры дапамозе якога можна здзяйсняць пошук па перыяду і/ці па пачатковай літары прозвішча.

Фільтр па базе ігракоў

 

Раздзел «Каманда»

У гэтым раздзеле балельшчыкі могуць атрымаць падрабязную інфармацыю аб саставах каманд, трэнерскім штабе і трансферах. На старонцы асобнага іграка/трэнера акрамя базавай інфармацыі таксама даступна інфармацыя аб кар'еры, дасягненнях, фактах, інтэрв'ю і фота.

Блокі інтэрв'ю і фота фарміруюцца аўтаматычна: усё, што трэба зрабіць адміністратару – адзначыць матэрыял у падраздзелах «Інтэрв'ю» і «Фота» тэгам іграка.

Старонка асобнага іграка

 

Раздзел «Мультымедыа»

Цяпер балець за любімую каманду можна з любога месца, паколькі на сайце з’явіліся прамыя трансляцыі матчаў.

Прамыя трансляцыі матчаў

 

Раздзел «Фан-зона»

Праверыць веды і даведацца пра новыя факты аб клубе можна, калі прайсці віктарыну ў падраздзеле «Ведай нашых».

Віктарына на спартыўным сайце

 

Раздзел «Турніры»

У рамках трэцяга этапа распрацоўкі мы зрабілі раздзел «Турніры». Тут балельшчыкі могуць даведацца пра расклад і падрабязныя вынікі мінулых матчаў, статыстыку клуба.

За некалькі дзён да матчу адміністратар публікуе анонс сустрэчы, які даступны ў падраздзеле «Каляндар» па спасылцы «Прэв'ю».

Каляндар матчаў

У пачатку матчу наведвальнікі сайта атрымліваюць доступ да стартавых саставаў, прамой відэа-трансляцыі і пратакола матчу, які адміністратар вядзе ў рэжыме рэальнага часу. З пратакола матчу балельшчыкі могуць перайсці на старонкі асобных ігракоў.

Пасля завяршэння матчу прэс-служба публікуе справаздачу, відэа агляд і вынікі іншых матчаў тура, а блок з трансляцыяй матчу знікае.

Пратакол матча

Статыстыка клуба знаходзіцца ў падраздзеле «Чэмпіянат». Табліца і шахматка фарміруюцца аўтаматычна на аснове вынікаў матчаў і рэгламенту турніру. Гэта дазваляе пазбегнуць памылак і спрасціць работу адміністратара сайта.

Статыстыка футбольнага клуба

Кубак Гатовы сайт мы запусцілі да старту футбольнага сезона 2015.

Создание сайта футбольного клуба только на первый взгляд дело простое, однако, кроме привычных требований (графика, удобство в управлении, современность технических решений, безопасность и т.д.) в разработке такого проекта добавляются специфические (работа с футбольной статистикой). Поэтому мы тщательно подбирали команду профессионалов, которая смогла нас убедить, что не только справится с нашими прихотями, но и в нужный момент подскажет-посоветует как лучше осуществить задуманное. Поиски были долгими, но, к нашему счастью, продуктивными – наш выбор пал на Студию «Иквадарт»
За весь период совместной работы, мы ни разу не разочаровались в своём выборе! Работать вместе было одним удовольствием. Кроме того, что ребята несомненные профессионалы своего дела, они прекрасно разбираются в футболе. Это помогло нам, имея достаточно ограниченный бюджет, сделать, по моему мнению, один из лучших спортивных клубных сайтов в Беларуси. Тем не менее, нашему сайту есть куда расти, хорошеть и развиваться. Пути намечены, а возможности улучшения заложены на первом этапе сотрудничества. Нам остаётся лишь ждать подходящих времён.
P.S. Ребята ни разу не отказали в помощи даже после сдачи проекта! Очень важно знать, что тебя не оставят с возникшей проблемой один на один, проконсультируют и помогут. Футбольный клуб «Неман» надеется на дальнейшее сотрудничество.

Пётр Карнаух, начальник отдела общественных связей ФК «Неман»