Платформа для правядзення фестывалю робататэхнікіrobofinist.org

 

Як мы ператварылі сумбур у працуючы механізм

або як мы стварылі платформу для правядзення фестывалю робататэхнікі

Каму будзе цікавы гэты кейс:

  • тым, каму цікава рашэнне нестандартных задач;
  • тым, хто займаецца аўтаматызацыяй працэсаў ці мае патрэбу ў ёй;
  • тым, хто захапляецца робататэхнікай;
  • тым, хто любіць пазнаваць новае.

Дарэчы, калі вы лянуецеся чытаць шмат слоў, паглядзіце карцінкі.

 

Нямнога перадгісторыі:

У чэрвені 2014 года мы пачалі працу над праектам па стварэнню сайта, які стаў электроннай платформай для правядзення фестывалю робататэхнікі.

Што такое робататэхніка?

Можна напісаць, што робататэхніка — гэта навука, якая займаецца распрацоўкай аўтаматызаваных сістэм і г.д.

Аднак у гэтым выпадку ўсё прасцей — гэта розныя штукі са штучным інтэлектам, якія робяць дзеці. Адно з ключавых слоў — ДЗЕЦІ! Уявіце, у двух ліцэях Піцера (а менавіта там праходзіў фестываль) дзеці наведваюць урокі робататэхнікі так сама ж, як мы з вамі раней наведвалі ўрокі матэматыкі і інфарматыкі. Прыходзяць і робяць робатаў.

Каб разумець, што іменна яны робяць, уявіце сабе рабатызаваны пыласос. Вось то ж самае, але без пыласосу.

Робаты умеюць перамяшчацца па зададзенаму алгарытму, знаходзіць выхад з лабірынту і рабіць іншыя крутыя рэчы.

Больш прасунутыя робататэхнікі робяць карысныя штукі. Вось, напрыклад, Icebot, які ачышчае дахі дамоў ад ледзяша.

Ядром фестывалю павінны былі стаць спаборніцтвы па робататэхніцы. Акрамя іх арганізатары запланавалі іншыя прыемнасці і карыснасці: навучальныя семінары і экскурсіі па гораду.

Арганізатары ужо мелі сур’ёзны вопыт правядзення спраборніцтваў. Андак была адна вялікая праблема — большасць працэсаў праходзіла на паперы. Спаборніцтвы былі працаёмкімі для арганізатараў і не заўсёды камфортнымі для ўдзельнікаў.

Мэта ўсяго праекта была ў тым, каб пабудаваць сістэму з асобных кускоў і паставіць яе на электронныя рэйкі.

 

Праблемы:

Перш за ўсё мы вызначылі найбольш праблемныя зоны:

«Нерухомая» (хоць і электронная) рэгістрацыя
Доўгія чэргі ўдзельнікаў на стойцы пацвярджэння яўкі
Судзейства «на каленцы»
Доўгае чаканне ўзнагароджання
Адсутнасць адзінай электроннай базы дадзеных

 

Падрабязнее аб тым, як было:

  1. На сайце размяшчалася форма, праз якую ўдзельнікі рэгістраваліся на спаборніцтвы.
  2. У дзень спраборніцтваў ўдзельнікі разам з робатамі прыходзілі на месца правядзення спаборніцтваў і пацвярджалі яўку. Для гэтага неабходна было падысці да стойкі арганізатара і назваць імя робата.

    Арганізатарам прыходзілася шукаць удзельнікаў у кучы папяровых спісаў. Сітуацыя часам ускладнялася тым, што ўдзельнікі забывалі імя робата, пазначаннае пры регістрацыі. У выніку працэс пацвярджэння яўкі зацягваўся на доўгія гадзіны, а ўдзельнікі павінны былі выстойваць вялізныя чэргі.

  3. Затым спісы пацверджаных удзельнікаў перадаваліся суддзям, якія ў сваю чаргу на каленцы запісвалі вынікі ў папяровыя пратаколы.

    У гэты час арганізатарам неабходна было адбівацца ад натоўпу дзетак, жадаючых даведацца пра вынікі выступленняў.

  4. Пратаколы спаборніцтваў перадаваліся галоўнаму судзе, які апрацоўваў вынікі і выяўляў пераможцаў.

    Працэс адымаў процьму часу, таму што для разліку вінікаў розных відаў спаборніцтваў выкарыстоўваюцца паасобныя формулы (прыкладна каля 10-і ў рамках адных спаборніцтваў). У некаторых відах фіксуецца да 5-і паказчыкаў, спалучэнне якіх дае рэзультат.

    Акрамя хуткасці апрацоўкі быў яшчэ 1 мінус: чалавечы фактар, які мог прывесці да памылак пры падліках.

  5. Апрацаваныя пратаколы пераходзілі да арганізатара, які друкаваў дыпломы.

    Арганізатар набіраў дадзеныя пераможцаў у тэкставым рэдактары і друкаваў на загадзя падрыхтаваных шаблонах дыпломаў. Набор і друкаванне дыпломаў займалі каля 3-х гадзін.

    Не была выключана магчымасць памылкі пры наборы тэксту.

 

Задачы:

Пасля аналізу праблем вызначылі асноўныя задачы праекту:

УЛАДАЛЬНІКУ важна было атрымаць аўтаматызаваны працэс правядзення спаборніцтваў, які б забяспечваў:

  • зручную рэгістрацыю і хуткі ўлік яўкі ўдзельнікаў
  • вывядзенне дадзеных аб удзельніках з неабходнай структурай
  • хуткае і беспамылковае судзейства спаборніцтваў
  • хуткую генерацыю дыпломаў

Неабходна было даць УДЗЕЛЬНІКУ магчымасць:

  • своечасова атрымліваць інфармацыю аб фестывалі
  • сачыць за прамежнымі і фінальнымі вынікамі спаборніцтваў.

 

Што мы зрабілі:

  1. Інфармацыйны рэсурс.

    Спачатку мы стварылі сайт фестывалю, які выконваў выключна інфармацыйную функцыю.

  2. Форма рэгістрацыі.

    Увялі пакрокавую форму рэгістрацыі.

    Форма дазваляе арганізатарам збіраць вялікі аб'ём інфармацыі аб удзельніках.

    Ўдзельнікі могуць рэдагаваць і дапаўняць заяўку на працягу ўсяго перыяда рэгістрацыі.

    Некаторыя каманды складаюцца з вялікай колькасці ўдзельнікаў і робатаў. Мы паклапаціліся аб тым, каб усе ўдзельнікі маглі падаваць індывідуальныя заяўкі, якія капітан затым уключае ў агульную заяўку каманды.

  3. Сістэма кіравання змесцівам.

    • Сістэма фільтрацыі CMS дазваляе ў некалькі клікаў знаходзіць удзельнікаў і пацвярджаць іх яўку.
    • Модуль экспарту дазваляе гібка выгружаць неабходную інфармацыю аб удзельніках у xls. Табліцы выкарыстоўваюцца для ўліку раздачы ежы, футболак, для засялення ўдзельнікаў і правядзення экскурсій.
    • Модуль генерацыі дыпломаў. Дазваляе ў 1 клік згенерыраваць дыпломы пераможцам спаборніцтваў або ўдзельнікам. Прадугледзелі опцыю: генерацыю з фонам і без, адпаведна, для друкавання на загадзя падрыхтаваных шаблонах і на чыстай паперы.
  4. Вэб-дастасаванне «Судзейскія пратаколы» і Challonge.com.

    Усе спаборніцкія дысцыпліны груба падзялілі на 2 часткі: адзіночныя і парныя.

    У адзіночных відах удзельнікі спаборнічаюць завочна, па чарзе выконваючы пэўныя заданні: выбіраюцца з лабірынту, рухаюцца па зададзенай лініі і г.д.

    У парных удзельнікі непасрэдна спаборнічаюць паміж сабой, напрыклад, гуляюць у футбол або выпіхваюць адзін аднаго з круга ў спаборніцтвах «Сумо».

    • Для судзейства адзіночных відаў спаборніцтваў мы стварылі вэб-дастасаванне. Дастасаванне змяшчае спіс відаў спаборніцтваў, створаных адміністратарам у CMS. Для кожнага віду адлюстроўваецца спіс удзельнікаў, якія пацвярдзілі яўку. Усё, што трэба зрабіць суддзе — выбраць удзельніка і ўвесці паказчыкі яго выступлення. Сістэма сама разлічыць агульны рэзультат.

      Пісалі вышэй, але нагадаем: для розных відаў спаборніцтваў выкарыстоўваюцца паасобныя формулы (прыкладна каля 10-і ў рамках адных спаборніцтваў). У некаторых відах фіксуецца да 5-і паказчыкаў (час праходжання, колькасць перадач, штрафныя балы…), спалучэнне якіх дае рэзультат.

      Распрацавалі ўніверсальную формулу, якая дазваляе арганізатарам праз CMS ствараць новыя віды спаборніцтваў з любым спалучэннем паказчыкаў і іх каэфіцыентаў.

    • Спаборніцтвы ў парных відах праходзяць па розных сістэмах: алімпійскай, групавой, кругавой… Для іх судзейства арганізатары ўжо выкарыстоўвалі рэсурс Challonge.com. Мы вырашылі не ствараць яшчэ адзін веласіпед, а акуратна інтэграваць ужо існуючы сайт. Такім чынам адмін выгружае ўдзельнікаў на Challonge.com праз CMS сайту фестывалю. Увод рэзультатаў выконваецца на баку Challonge.com. Рэзультаты, прамежныя і фінальныя, адлюстроўваюцца на сайце фествалю.

 

Як цяпер выглядае працэс:

Для АРГАНІЗАТАРАЎ:

 

Для УДЗЕЛЬНІКАЎ:

 

Рэзультат

Фестываль прайшоў, і мы падвялі вынікі:

 

Фота-відэа справаздача аб фестывалі

Фатаграфіі: https://robofinist.org/media/

Відэа: https://robofinist.org/media/video/