Распрацоўваем эфектыўныя сайты з пісьменным інтэрфэйсам і ўнікальнай графікай

Што робім
Нашыя работы

ПРАЦЭС РАСПРАЦОЎКІ ВЭБ-САЙТА

  • 1

    Аналітыка і пастаноўка задач

    Першым этапам з'яўляецца збор і аналіз інфармацыі аб заказчыку і яго прадукцыі / паслузе.

    На падставе аналізу каманда фарміруе мэты праекту і ставіць задачы, якія дазваляюць яе дасягнуць. Усе наступныя этапы праекту вырашаюць пастаўленыя задачы.

  • 2

    Праектаванне

    Праектаванне — падставовая частка распрацоўкі сайта. Вынікам праектавання з'яўляецца тэхнічнае заданне, а таксама модульныя сеткі старонак сайта.

  • 3

    Дызайн

    Модульныя сеткі, створанныя на этапе праектавання, «абрастаюць мясам», вынікам чаго з'яўляецца дызайн усіх унікальных старонак сайта.

    Большасці заказчыкаў мы раім распрацоўваць адаптыўны дызайн, які дазволіць наведвальніку зручна выкарыстоўваць сайт у тым ліку і на мабільных дэвайсах.  

  • 4

    Вёрстка

    Дызайн старонак адпраўляецца ў «прадукаванне», дзе ён спярша вярстаецца.

    Мы робім семантычна правільны код. Гэта дазваляе пашуковым робатам лепш «разумець» сайт, дзякуючы чаму ён займае больш высокія месцы ў пашуковай выдачы.

    Калі іншае не абмоўлена з заказчыкам, мы вярстаем пад Chrome, FireFox, Safari, Opera, IE9+.

    Звёрстаныя старонкі праходзяць тэставанне на крос-браузэрнасць (каррэктнае адлюстраванне ў абумоўленых браузэрах) і адпаведнасць стандартам W3C і адсылаюцца ў праграмаванне.

  • 5

    Праграмаванне

    Звёрстаная версія сайта праграмуецца.

    Наладжваецца CMS, якая дазваляе ўладальніку сайта самастойна адміністраваць сайт.

    Сайт тэстуецца на адпаведнасць патрабаванням тэхнічнага задання і адсутнасць памылак. Тэставанне адміністратыўнай часткі адбываецца адначасова з напаўненнем сайта актуальным кантэнтам.

  • 6

    Запуск

    Запраграмаваная версія сайта з актуальным кантэнтам размяшчаецца на серверы распрацоўшчыка. І толькі пасля фінальнага «прычэсвання» і адабрэння з боку заказчыка выходзіць «у свет».

Дасягненні